Гісторыя дыпламатычнай місіі Рэспублікі Беларусь у Бразіліі
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Бразілія былі ўстаноўлены 10 лютага1992 года.
Пачатак сталай дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Бразіліі быў пакладзены ў 2001 годзе з адкрыцця Генеральнага консульства ў г.Рыа-дэ-Жанейра, якое функцыянавала да 2013 года. За 12 гадоў функцыянавання Генеральнае консульства прарабіла значную працу па аказанні консульскай падтрымкі беларускім грамадзянам, а таксама візавай падтрымкі для грамадзян Бразіліі, якія планавалі наведаць Беларусь і / або развіваць двухбаковыя адносіны з нашай краінай у розных галінах.
Пасольства Беларусі ў Бразіліі адкрыта ў лістападзе 2010 года. У сакавіку 2010 года адбыўся візіт у Бразілію (г.Рыа-дэ-Жанейра) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, падчас якога адбылася яго сустрэча з Прэзідэнтам Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Луісу Інасіу Лула да Сілва.
У ліпені 2015 г. у рамках саміту БРІКС у г.Уфа (Расія) адбылася першая сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Прэзідэнтам Бразіліі Дылма Русеф. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі найбольш актуальныя праблемы двухбаковых адносін з упорам на неабходнасць развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Дзейнасць Пасольства ахоплівае такія сферы двухбаковага супрацоўніцтва з Бразіліяй, як палітыка, эканоміка, культура, консульскія пытанні і іншае. Ключавой мэтай Пасольства з'яўляецца развіццё беларуска-бразільскіх адносін пры выкананні прынцыпаў дружбы і ўзаемнасці, узаемнай выгады і пошуку кампрамісаў.