:

Пасол

 

Лукашэвіч Сяргей Уладзіміравіч

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
Рэспублікі Беларусь
у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія

 

Нарадзіўся 2 лютага 1977 года ў вёсцы Кунцаўшчына Мінскага раёна Мінскай вобласці, Рэспубліка Беларусь.

У 1999 годзе скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны».

2000 – 2002 гг.

трэці, другі сакратар аддзела Украіны і Малдовы ўпраўлення краін СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2002 – 2006 гг.

другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан

2006 – 2008 гг.

трэці, першы сакратар аддзела Лацінскай Амерыкі ўпраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2008 – 2012 гг.

першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы

2012 – 2014 гг.

першы сакратар, саветнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

2014 – 2016 гг.

саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія

2016 – 2017 гг.

начальнік аддзела працы з дыпламатычным корпусам службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2017 – 2019 гг.

намеснік начальніка службы дзяржаўнага пратакола — начальнік аддзела візітаў службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2019 – 2020 гг.

старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія

2020 – 2021 гг.

Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія
з 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія
з 6 снежня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Парагвай і Усходняй Рэспубліцы Уругвай па сумяшчальніцтве

Узнагароджаны юбілейным медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі».

Скончыў курсы пры Дыпламатычнай акадэміі Міністэрства замежных спраў Індыі. З'яўляецца членам Міжнароднай акадэміі навук, тэхналогій, адукацыі і гуманітарных навук (Іспанія).

Валодае гішпанскай, ангельскай, партугальскай мовамі.

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці