:

Аб двухбаковых адносінах з Уругваем

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Усходняй Рэспублікай Уругвай устаноўлены 7 ліпеня 1992 г.

Узаемадзеянне паміж краінамі ажыццяўляецца пераважна ў рамках міжнародных арганізацый.

Паслы Беларусі і Уругвая традыцыйна працуюць па сумяшчальніцтве з рэзідэнцыямі ў г.Бразіліа і г.Маскве адпаведна.

У красавіку 1993 г. Уругвай першым з краін Лацінскай Амерыкі акрэдытаваў у Беларусі Пасла па сумяшчальніцтве. З 2001 года ў Беларусі дзейнічае ганаровы консул Уругвая. У студзені 2014 г. ва Уругваі пачаў сваю дзейнасць ганаровы консул Беларусі.

У сакавіку 1999 г. Уругвай з рабочым візітам наведаў першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Мартынаў С.М.

У верасні 2009 г. на палях 64-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН адбылася сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Уругвая.

У верасні 2014 г. Уругвай з рабочым візітам наведаў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Гур'янаў А.Я.

У лістападзе 2016 г. у г.Мантэвідэа адбыліся беларуска-уругвайскія кансультацыі паміж МЗС. Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Шэстакоў Я.А., уругвайскую – генеральны дырэктар па палітычных пытаннях Міністэрства замежных спраў Уругвая Э.Лаэдэль.

У лістападзе 2017 г. у г.Мінску ў Нацыянальным Вялікім акадэмічным тэатры оперы і балета адбылася цырымонія ўрачыстага гашэння паштовых марак з серыі «25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Усходняй Рэспублікай Уругвай» з удзелам намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Шэстакова Я.А. і пасла Уругвая ў Беларусі па сумяшчальніцтве Э.Х. Дэльгада Хента.

У сакавіку 2018 г. Уругвай наведала афіцыйная беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Калаура П.Ул. Праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам Цэнтральнага банка і Міністэрства эканомікі і фінансаў Уругвая.

У сакавіку 2018 г. адбыліся таксама двухбаковыя палітычныя кансультацыі на ўзроўні намеснікаў Міністраў замежных спраў.

У студзені 2024 г. арганізавана сустрэча Пасла Беларусі ў Бразіліі і Уругваі па сумяшчальніцтве Лукашэвіча С.Ул. з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Уругвая Н.Альбертоні, выказана зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні супрацоўніцтва з Уругваем па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную эканамічную цікавасць.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці