:

Аб двухбаковых адносінах з Парагваем

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Парагвай устаноўлены 18 лістапада 1992 г.

Узаемадзеянне паміж краінамі ажыццяўляецца пераважна ў рамках работы міжнародных форумаў.

У мэтах актывізацыі палітычнага дыялогу 29 – 30 сакавіка 2017 г. адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт на ўзроўні намесніка кіраўніка знешнепалітычнага ведамства: Парагвай наведаў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Шэстакоў Я.А.

28-29 чэрвеня 2019 г. адбыўся візіт у Парагвай намесніка Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Калечыцы С.Ул. У ходзе візіту адбыліся яго сустрэчы з кіраўніцтвам Цэнтральнага банка, МЗС, Міністэрства эканомікі і Міністэрства прамысловасці і гандлю Парагвая.

У жніўні 2023 г. па запрашэнні ўрада Парагвая Пасол Беларусі ў Бразіліі і Парагваі па сумяшчальніцтве Лукашэвіч С.Ул. прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды інаўгурацыі Прэзідэнта Парагвая Сант'яга Пенья Паласіяса. У рамках рабочага візіту Пасла ў Парагвай праведзены яго сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС. Па выніках перамоў са Старшынёй прамысловага Саюза Парагвая Э.Дуартэ быў падпісаны Мемарандум аб намерах паміж Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь і Прамысловым саюзам Рэспублікі Парагвай па супрацоўніцтве ў прамысловай сферы.

1 верасня 2025 г. Пасол Беларусі ў Бразіліі і Парагваі па сумяшчальніцтве Андрэеў А.Ул. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Парагвай Сант'яга Пенье Паласіясу.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці