:

Супрацоўніцтва ў сферы адукацыі

У 2014 годзе падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Федэральным універсітэтам г. Уберландыя і Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж установай адукацыі «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» (г. Горкі, Магілёўская вобласць) і Федэральным універсітэтам г. Уберландыя.

У студзені 2015 года адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж установай адукацыі „Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» (г. Горкі, Магілёўская вобласць) і Універсітэтам г. Бразіліа.

У жніўні 2015 года ў г.Сан-Паўлу (Бразілія) у ходзе сустрэчы міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь М.А. Жураўкова з Міністрам адукацыі Бразіліі Рэнату Жанінам Рыбейру адбылося падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі.

У сакавіку і верасні 2019 года супрацоўнікі Пасольства выступілі ў федэральным Універсітэце г.Бразілія перад выкладчыцкім складам і студэнтамі з прэзентацыямі асноўных устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і напрамкаў навуковага супрацоўніцтва.

4 чэрвеня 2020 года праведзена прэзентацыя беларускіх універсітэтаў для фонду «Каардынацыя павышэння кваліфікацыі для спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю» (Coordenação de Aperfeiçoamento de Pessoal de Nível Superior).

Пры садзейнічанні Бразільскага цэнтра ўніверсітэцкіх прадстаўніцтваў (Centro Brasileiro de Representações Universitárias) беларускай дыпмісіяй арганізаваны накіраванне бразільскіх студэнтаў на навучанне ва УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я.Купалы». Падтрымліваецца пастаянны кантакт з Цэнтрам славянскай культуры ў г. Рыа-дэ-Жанейра на прадмет пошуку зацікаўленых у навучанні ў Беларусі бразільскіх грамадзян.

У мэтах развіцця навукова-адукацыйнага ўзаемадзеяння і выканання пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі пры садзейнічанні Пасольства ў жніўні 2020 года падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Федэральным універсітэтам штата Парана і Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя. П.М. Машэрава. У рамках дагавора бакі плануюць прапрацаваць магчымасць арганізацыі сумесных навукова-даследчых і адукацыйных праектаў.

У маі 2021 года падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Федэральным універсітэтам штата Параіба. Праведзена сустрэча Пасла Лукашэвіча С.У. з Дэканам факультэта міжнародных адносін БДУ Дастанка А.А.


Карысныя спасылкі

Усю падрабязную інфармацыю аб магчымасцях навучання ў Рэспубліцы Беларусь для замежных грамадзян можна даведацца на сайце Навучальнага цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі Study in BELARUS.


Цэнтр міжнародных сувязей з'яўляецца правадніком палітыкі Міністэрства адукацыі ў развіцці міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі краінамі ў сферы адукацыі.

Прасоўванне беларускай адукацыі і аказанне неабходнай падтрымкі ў гэтым беларускім установам адукацыі вызначана прыярытэтным напрамкам работы Цэнтра міжнародных сувязей.


Для таго, каб знайсці прыдатную для сябе навучальную ўстанову, а таксама падрыхтаваць усё неабходнае для паступлення, можна скарыстацца сайтам MYUNIVER.


На сайце ёсць пакрокавая інструкцыя аб тым, як стаць студэнтам у Беларусі, таксама апублікавана карысная інфармацыя аб розных беларускіх універсітэтах, кошце навучання, дакументах для паступлення, візах для вучобы, умовах пражывання, страхаванні і меддапамозе.


Даведайцеся больш пра Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка – вядучую ўстанову вышэйшай адукацыі, якая забяспечвае падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі. БДПУ – гэта найбуйнейшы навучальны і навукова-метадычны цэнтр, здольны генераваць новыя псіхолага-педагагічныя веды, распаўсюджваць і выкарыстоўваць іх для ўдасканалення якасці адукацыі. За мінулую больш чым векавую гісторыю ўніверсітэт падрыхтаваў звыш 180 тысяч высокакваліфікаваных педагогаў. Прызнаннем якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў стала прысуджэнне ўніверсітэту Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2018 года.


Пры садзейнічанні Бразільскага цэнтра ўніверсітэцкіх прадстаўніцтваў (Centro Brasileiro de Representações Universitárias) у Рэспубліку Беларусь арганізавана накіраванне бразільскіх студэнтаў на навучанне (чытайце на афіцыйнай старонцы Facebook). На афіцыйным YouTube канале Пасольства апублікаваны відэаролікі з удзелам дадзеных студэнтаў, дзе імі асвятляюцца перавагі атрымання адукацыі ў Беларусі.


Даведайцеся больш пра Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы – Рашэннем Акрэдытацыйнай Рады Незалежнага агенцтва акрэдытацыі і рэйтынгу IAAR ад 27 студзеня 2023 года ГрДУ імя Янкі Купалы атрымаў міжнародную інстытуцыйную акрэдытацыю тэрмінам на 5 гадоў і міжнародную праграмную акрэдытацыю па праграмах.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці