:

Аб сустрэчы Пасла А.Андрэева ў Міністэрстве аховы здароўя Бразіліі

10.04.2026 г.

9 красавіка 2026 г. Пасол Беларусі ў Бразіліі Андрэеў А.У. правёў сустрэчу са спецыяльным дарадцам па міжнародных пытаннях Міністэрства аховы здароўя Бразіліі Марызэ Рыбейра Нагейра.

Бакі дэталёва абмеркавалі пытанні навукова-практычнага ўзаемадзеяння па шырокаму колу напрамкаў, уключаючы анкалогію, транспланталогію, хірургію, а таксама прафілактыку сардэчна-сасудзістых захворванняў і туберкулёзу.

Асаблівая ўвага ўдзелена наладжванню прамога ўзаемадзеяння паміж медыцынскім ўстановамі абедзвюх краін у мэтах абмену вопытам і кампетэнцыямі.

Андрэеў А.У. асабліва падкрэсліў, што Беларусь і Бразілія разглядаюць забеспячэнне насельніцтва даступнай і якаснай медыцынскай дапамогай і медпрэпаратамі як адну з першарадных задач дзяржаўнай палітыкі. Сістэмнасць нацыянальных падыходаў да сацыяльна-арыентаванай аховы здароўя адкрывае значныя магчымасці для супрацоўніцтва як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках БРІКС.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці