Аб урачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня Перамогі
08.05.2026 г.8 мая 2026 года ў Пасольстве Беларусі ў Бразіліі адбылося прысвечанае Дню Перамогі мерапрыемства «Беларускія жанчыны-пераможцы» з удзелам прадстаўнікоў бразільскіх СМІ.

У ходзе ўрачыстага выступлення Пасол А.Андрэеў падкрэсліў, што беларускія жанчыны, якія прайшлі шлях ад акопаў Вялікай Айчыннай вайны да касмічнай арбіты, адыгрываюць ключавую ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці беларускага грамадства і міратворчых намаганнях нашай краіны на міжнароднай арэне.

Год беларускай жанчыны пашырае патэнцыял міжнароднага дыялогу па лініі жаночых палітычных аб'яднанняў, грамадскіх арганізацый акадэмічных колаў і СМІ, уключаючы абмен дэлегацыямі, правядзенне сумесных даследаванняў у галіне сацыяльнай палітыкі, медыя-праекты, культурныя фестывалі.

Падчас урачыстага мерапрыемства бразільскія госці азнаёміліся з фотавыставай «Беларусь памятае. Жаночы твар перамогі», падрыхтаванай і прадстаўленай Беларускім саюзам жанчын.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі вядучых бразільскіх СМІ, уключаючы Globo, Correio Brasiliense, Poder 360 і Radar Digital.