Аб рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі штата Баія
23.06.2026 г.17 чэрвеня 2026 г. Пасол Беларусі А.Андрэеў правёў рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі ўрада і прамысловасці штата Баія.

Бразільскі бок быў прадстаўлены генеральным дырэктарам найбуйнейшай горназдабыўной кампаніі штата CBPM Энрыке Карбалалам, кіраўніком апарата Сакратарыята па развіцці сельскай гаспадаркі штата Марыа Скальдаферры, менеджарам па развіцці новых напрамкаў бізнесу кампаніі Bahiainveste Дэніз Мах, каардынатарам па міжнародным супрацоўніцтве кампаніі па садзейнічанні развіццю знешняга гандлю «Assint» Наталіяй Алівейрай і каардынатарам па міжнародных пытаннях Лавініяй Васканселас.

Энрыке Карбалал і члены бразільскай дэлегацыі дэталёва прадставілі гандлёва-эканамічны патэнцыял штата Баія ў горназдабыўной і лагістычнай абласцях, а таксама ў сферы сельскай гаспадаркі.

У сваю чаргу кіраўнік беларускай дыпмісіі правёў прэзентацыі найбуйнейшых беларускіх вытворцаў горназдабыўной і сельскагаспадарчай тэхнікі БЕЛАЗ і Мінскага трактарнага завода, а таксама прапанаваў шэраг напрамкаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва з улікам беларускіх напрацовак і канкрэтных патрэбаў штата.
Бакі дамовіліся аб працягу практычнага дыялогу ў перспектыўных галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.