:

Пасол

 

Лукашэвіч Сяргей Уладзіміравіч

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
Рэспублікі Беларусь
у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія

 

Нарадзіўся 2 лютага 1977 года ў вёсцы Кунцаўшчына Мінскага раёна Мінскай вобласці, Рэспубліка Беларусь.

У 1999 годзе скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны».

2000 – 2002 гг.

трэці, другі сакратар аддзела Украіны і Малдовы ўпраўлення краін СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2002 – 2006 гг.

другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан

2006 – 2008 гг.

трэці, першы сакратар аддзела Лацінскай Амерыкі ўпраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2008 – 2012 гг.

першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы

2012 – 2014 гг.

першы сакратар, саветнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

2014 – 2016 гг.

саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія

2016 – 2017 гг.

начальнік аддзела працы з дыпламатычным корпусам службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2017 – 2019 гг.

намеснік начальніка службы дзяржаўнага пратакола — начальнік аддзела візітаў службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2019 – 2020 гг.

старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія

2020 – 2021 гг.

Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія
з 20 верасня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія
з 6 снежня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Парагвай і Усходняй Рэспубліцы Уругвай па сумяшчальніцтве

Узнагароджаны юбілейным медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі», нагрудным знакам адрознення Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «100 гадоў БДУ», памятным медалём «Імператар Педру II» (Бразілія).

Скончыў курсы пры Дыпламатычнай акадэміі Міністэрства замежных спраў Індыі. З'яўляецца членам Міжнароднай акадэміі навук, тэхналогій, адукацыі і гуманітарных навук (Іспанія).

Валодае гішпанскай, ангельскай, партугальскай мовамі.

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці