:

Беларускія суайчыннікі ў Бразіліі

У Бразіліі адсутнічаюць арганізаваныя аб'яднання беларускіх суайчыннікаў (дыяспара), што абумоўлена як малой колькасцю, так і адсутнасцю фактару іх кампактнага і засяроджанага пражывання.

Акрамя таго, нашчадкі многіх выхадцаў з беларускіх земляў цалкам асіміляваліся ў бразільскай культуры і набылі нацыянальную ідэнтычнасць гэтай краіны. Некаторыя з іх атаясамліваюць сябе з польскай дыяспарай.

Беларусы пражываюць у Федэральным акруге (г.Бразіліа), штаце Амазонас (г.Манаўс), штаце Рыа-дэ-Жанейра (г.Рыа-дэ-Жанейра), штаце Сан-Паўлу (г. Сан-Паўлу і г. Сантана-ды-Парнаіба), штаце Рыу-Грандзі-ду-Норце (г.Натал), штаце Мінас-Жерайс (г.Бела-Арызонце), штаце Гаяс (г.Анапаліс), штаце Риў- Грандзі-ду-Сул (г.Порту-Алегрэ), штаце Сеара (г.Фарталеза) і штаце Санта-Катарына (г.Фларіанопаліс).

Паступова лік беларусаў, якія пражываюць у Бразіліі, расце шмат за кошт уступлення ў шлюб грамадзянак Рэспублікі Беларусь з грамадзянамі Бразіліі з пераездам да месца пражывання мужа.

Вядомыя асобы-грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў Бразіліі:

Юрый Фёдаравіч Пятроў — мінчанін, скульптар, пражывае ў г. Порту-Алегрэ, штат Рыа-Грандзі-ду-Сул. Работы Ю.Ф. Пятрова ўпрыгожваюць гарады Беларусі і Бразіліі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці