:

Аб выступленні Пасла Беларусі ў Бразіліі напярэдадні 78-й гадавіны Вялікай Перамогі

05.05.2023 г.

5 мая 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргей Лукашэвіч у якасці спецыяльнага госця прыняў удзел у мерапрыемстве, арганізаваным Заканадаўчай асамблеяй штата Сан-Паўлу і прысвечаным святкаванню 78-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны.

У сваім выступленні перад прадстаўнікамі бразільскага істэблішменту, замежнага дыпламатычнага корпуса ў Бразіліі, у тым ліку з дружалюбных Беларусі краін, С.Лукашэвіч удзяліў асаблівую ўвагу тэматыцы генацыду беларускага народа, увекавечанню памяці яго подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама давядзенню інфармацыі аб знакавым характары Дня Перамогі да прадстаўнікоў шырокай бразільскай грамадскасці.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў г.Сан-Паўлу, дэпутаты Заканадаўчай асамблеі штата Сан-Паўлу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці