Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Лукашэвіча з віцэ-прэзідэнтам Бразіліі Ж.Алкмінам
11.07.2023 г.11 ліпеня 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Бразіліі Ж.Алкмінам.
Бакі абмеркавалі пытанні вытворчай кааперацыі беларускіх і бразільскіх кампаній, паставак калійных угнаенняў для патрэб сельскай гаспадаркі Бразіліі.
Асобная ўвага нададзена перспектыўнаму ўдзелу Беларусі ў эканамічных праектах Урада Бразіліі.
У рамках сустрэчы ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ў адрас Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Лулы да Сілвы перададзены памятны падарунак: світар нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі з памятным надпісам “Разам мы сіла!” і аўтографам Кіраўніка беларускай дзяржавы.