Аб сустрэчы Пасла А.Андрэева з дэлегацыяй Федэральнай акругі
30.05.2025 г.29 мая 2025 г. у Пасольстве Беларусі адбылася сустрэча Пасла А.Андрэева з дэлегацыяй Федэральнай акругі Бразіліі на чале з Сакратаром па міжнародных справах Пака Брыта.
Бакі абмеркавалі прадметныя пытанні пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь са сталічнай акругай Бразіліі ў сферы сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю.
Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі ў сёлета візіту ў Мінск бразільскай дэлегацыі, якая ўключае дзелавыя колы, для абмеркавання канкрэтных кірункаў узаемадзеяння, а таксама падпісання пагаднення аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей Мінск – Бразіліа.
Акрамя традыцыйных кірункаў кааперацыі, бразільскі бок падтрымаў прапанову аб прапрацоўцы перспектыўных абласцей кааперацыі, уключаючы разумную сельскую гаспадарку, біятэхналогіі і медыцыну.
«Мы рады магчымасці развіваць гандлёва – эканамічныя сувязі паміж нашымі краінамі і іх сталічнымі рэгіёнамі», – адзначыў Пака Брыта.
Федэральная акруга (Distrito Federal) – адмысловая адміністрацыйная адзінка Бразіліі, якая ўключае сталіцу краіны горад Бразіліа.