:

Аб'ява Пасольства Беларусі ў Бразіліі

31.08.2021 г.

Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

1 верасня 2021 г. набывае моц Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб біяметрычных дакументах», у адпаведнасці з якім будзе ажыццяўляцца выдача (біяметрычных) ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў.

Адначасова Пасольства Беларусі ў Бразіліі працягне ажыццяўляць працэдуры:

па выдачы (абмене) пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;

па абмене пашпарта грамадзяніну, які пастаяннага пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і выехаў за межы Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання (г. зн. пры наяўнасці ў пашпарце адзнакі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь);

па аднаразовым падаўжэнні тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь.

Консульскі збор за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карты складае 25 еўра, за выдачу (абмен) біяметрычнага пашпарта грамадзянам, якія не дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, — 40 еўра, iншым грамадзянам — 100 еўра.

Аднойчы атрымаўшы ідэнтыфікацыйную карту, грамадзянін губляе права ў далейшым атрымаць (вярнуць) (небіяметрычны) пашпарт дзейнага ўзору.

Біяметрычны пашпарт можа быць выдадзены толькі пры наяўнасці ідэнтыфікацыйнай карты альбо пры адначасовай падачы дакументаў на афармленне ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта.

Грамадзянін можа мець не больш за два біяметрычныя пашпарты. Грамадзянам, якія дакументаваныя пашпартамі для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі (серыі РР) і стаяць на пастаянным консульскім уліку ў Пасольстве Беларусі ў Бразіліі, выдача ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца ў нашай замежнай установе.

Грамадзянам, якiя не аформiлi пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і дакументаваныя пашпартамі ўнутранай серыі выдача ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі па месцы рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Наступны абмен згаданых дакументаў можа здзяйсняцца як замежнымі ўстановамі, так і органамі ўнутраных спраў незалежна ад месца пастаяннага пражывання грамадзяніна.

Грамадзянін, які аформіў у Пасольстве пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь пасля 01.09.2021, здымаецца з рэгістрацыйнага ўліку па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь на падставе апавяшчэння замежнай ўстановы, якое накіроўваецца ў абласное (ці г. Мінска) упраўленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы апошняй рэгістрацыі.

Разам з тым, ва ўмовах сучасных абмежаванняў на ўезд у большасць замежных дзяржаў праз складаную эпідэміялагічную сітуацыю, даставіць неабходнае абсталяванне, ажыццявіць яго наладку і прыступіць да працы па зборы біяметрычных і персанальных дадзеных, а таксама прыёме дакументаў на афармленне біяметрычных дакументаў у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Бразіліі 1 верасня 2021 г. ня ўяўляецца магчымым.

Праца будзе завершана ў найбліжэйшы час, пра што вас праінфармуюць дадаткова. Замежустанова загадзя дзякуе за разуменне і выбачаецца за магчымыя нязручнасці.

З павагай,

Пасольства Беларусі ў Бразіліі

1 верасня 2021 г. набывае моц Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб біяметрычных дакументах», у адпаведнасці з якім будзе ажыццяўляцца выдача (біяметрычных) ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў. Адначасова Пасольства Беларусі ў Венесуэле працягне ажыццяўляць працэдуры: Крыніца: https://venezuela.mfa.gov.by/be/embassy/news/c97bda0eae9d1da5.html © Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на МЗС Беларусі з'яўляецца абавязковай
Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь! 1 верасня 2021 г. набывае моц Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб біяметрычных дакументах», у адпаведнасці з якім будзе ажыццяўляцца выдача (біяметрычных) ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў. Адначасова Пасольства Беларусі ў Венесуэле працягне ажыццяўляць працэдуры: па выдачы (абмене) пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь; па абмене пашпарта грамадзяніну, які пастаяннага пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і выехаў за межы Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання (г. зн. пры наяўнасці ў пашпарце адзнакі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь); па аднаразовым падаўжэнні тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь. Крыніца: https://venezuela.mfa.gov.by/be/embassy/news/c97bda0eae9d1da5.html © Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на МЗС Беларусі з'яўляецца абавязковай

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці