Аб удзеле Пасла Андрэева А.У. ва універсітэцкім форуме БРІКС+
07.06.2025 г.6 чэрвеня 2025 г. Пасол Беларусі ў Бразіліі Андрэй Андрэеў прыняў удзел ва ўніверсітэцкім форуме БРІКС+.
Форум з удзелам кіраўніцтва вядучых універсітэтаў краін БРІКС+ праходзіць у Рыа дэ Жанейра з 5 па 7 чэрвеня і ставіць мэтай развіццё навуковага і адукацыйнага супрацоўніцтва ў рамках арганізацыі.
У мерапрыемстве таксама прымае ўдзел і шэраг беларускіх універсітэтаў, уключаючы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Падчас мерапрыемства кіраўнік беларускай дыпмісіі правёў сустрэчы з кіраўніцтвам і прафесарска-выкладчыцкім складам бразільскіх універсітэтаў.
З рэктарам Федэральнага аграрнага універсітэта Рыа-дэ-Жанейра Раберта Радрыгесам абмеркаваны магчымасці пашырэння акадэмічнага і практычнага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і іншых абсягах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
З прафесарам федэральнага ўніверсітэта Рыа-дэ-Жанейра Жоаў Піцілу, які наведаў Беларусь для ўдзелу ў Парадзе Перамогі, абмеркаваны далейшыя сумесныя крокі па захаванні гістарычнай памяці. Дасягнута дамоўленасць аб азнаямленні шырокай бразільскай аўдыторыі з фота-, відэа- і друкаванымі матэрыяламі аб Вялікай Айчыннай вайне, уключаючы сумесную падрыхтоўку гісторыка-публіцыстычнага выдання, якое змяшчае невядомыя бразільскаму чытачу матэрыялы аб гераічнай барацьбе беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і аб новых доказах генацыду нацыстаў.
Андрэеў А.У. таксама прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі падпісання мемарандума паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Федэральным аграрным універсітэтам Рыа-дэ-Жанейра.