Аб сустрэчы Пасла Беларусі Андрэева А.У. з ганаровым консулам М.Атаназіа
17.04.2025 г.16 красавіка 2025 г. Пасол Андрэеў А.У. сустрэўся з ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г.Фларыанапалісе, штат Санта-Катарына, Мілтонам Атаназіа да Сілва.
Падчас сустрэчы абмяркоўваўся ўвесь спектр пытанняў пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Бразіліі ў розных сферах. Асаблівая ўвага нададзена практычным крокам па давядзенню да бразільскай аўдыторыі аб'ектыўнай інфармацыі аб нашай краіне.
У сустрэчы прынялі ўдзел саветнік Пасольства Ляшкевіч П.С. і трэці сакратар Шаціла М.В.