:

Аб удзеле Пасла Беларусі С.Лукашэвіча ў цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Парагвая

15.08.2023 г.

15 жніўня 2023 г. па запрашэнні Урада Парагвая Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія і Рэспубліцы Парагвай па сумяшчальніцтве Сяргей Лукашэвіч прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды інаўгурацыі Прэзідэнта Парагвая Санцьяга Пенья Паласіяса, а таксама віцэ-прэзідэнта Парагвая Пэдра Ларэнца Альяна Радрыгеса.

У рамках рабочага візіту Пасла ў Парагвай запланаваны сустрэчы з намеснікам Міністра замежных спраў, генеральным дырэктарам па двухбаковай палітыцы, дырэктарам дэпартамента Еўропы і начальнікам дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Парагвая для ўручэння копій даверчых грамат, абмеркавання палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, актывізацыі работы па развіццю і рэалізацыі дагаворна-прававой базы.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці