Віртуальная фотавыстава «Суверэнная Беларусь»
02.12.2024 г. Выстава «Суверэнная Беларусь» падрыхтавана Беларускім тэлеграфным агенцтвам БЕЛТА і ўключае больш за 100 здымкаў, якія дэманструюць дасягненні суверэннай Беларусі ў прамысловых, культурных, эканамічных і сацыяльных сферах.
Задача — паказаць маладому пакаленню, якіх вышынь дасягнула Рэспубліка Беларусь за час свайго суверэнітэту, чым мы можам ганарыцца. Важна выхоўваць любоў і каштоўнасць да нашай радзімы, каб захаваць і прымножыць усё тое, што было дасягнута. Наш дэвіз — «Помнім мінулае, цэнім сучаснасць і думаем пра будучыню».
Кожны фотаздымак – гэта погляд на развіццё Рэспублікі Беларусь за апошнія 30 гадоў. За гэты час краіна не толькі стала суверэннай, але і ўпэўненай у сваім заўтрашнім дні. Экспазіцыя напоўнена гонарам за дасягненні Беларусі ў розных галінах.
Медыцына не стаіць на месцы, яна развіваецца, шмат увагі надаецца маладым спецыялістам, магчымасцям для павышэння кваліфікацыі вопытных спецыялістаў. Шмат увагі надаецца сельскай мясцовасці, аграгарадкам. Будуюцца новыя школы, дзіцячыя сады, для дзяцей адкрываюцца розныя спартыўныя секцыі.