Аб візіце Пасла Андрэева А.У. у штат Баія
06.02.2026 г.5 – 7 лютага 2026 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Андрэеў А.У. па запрашэнні кіраўніцтва бразільскай Партыі працоўных (ПT) прымае ўдзел у мерапрыемствах, якія праходзяць у штаце Баія, прысвечаных гадавіне стварэння гэтага палітычнага руху. Бразільская Партыя працоўных створана ў 1980 годзе дзеючым Прэзідэнтам Бразіліі Луісам Інасіу Лулай да Сілвай і яго прыхільнікамі.
Кіраўнік беларускай дыпмісіі правёў сустрэчу з Сакратаром па міжнародных справах Партыі працоўных, членам Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай абароне Федэральнага Сената Бразіліі Умберта Костай, а таксама прадстаўнікамі міжнароднага сакратарыята ПТ.

Бакі абмеркавалі міжнародную сітуацыю і асобныя напрамкі двухбаковага палітычнага супрацоўніцтва.
Андрэеў А.У. асабліва падкрэсліў выяўленую Прэзідэнтам Беларусі А.Р. Лукашэнкам палітычную падтрымку Прэзідэнту Бразіліі Л.І. Луле да Сілве ў ходзе маючай адбыцца ў 2026 г. выбарчай кампаніі.
Бакі дамовіліся аб нарошчванні супрацоўніцтва паміж беларускай партыяй «Белая Русь» і Партыяй працоўных на двухбаковай аснове і ў рамках БРІКС, а таксама наладзіць узаемадзеянне па лініі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага саюза жанчын і маладзёжных аб'яднанняў.

Пасол Беларусі таксама прыняў удзел у круглым стале на тэму «Свет, інтэграцыя і суверэнітэт: погляд на Лацінскую Амерыку», па выніках якога адбылося абмеркаванне перспектыўных напрамкаў беларуска-бразільскага экспертнага супрацоўніцтва.