Аб удзеле Пасольства ў Міжнародным фестывалі нацыянальных культур у Бразіліі
21.05.2025 г.21 мая 2025 г. арганізаваны Пасольствам нацыянальны павільён беларускай культуры адкрыўся на плошчы Трох уладаў сталіцы Бразіліі ў рамках фестывалю «Міжнародны дзень культурнай разнастайнасці».
Бразільскія наведвальнікі і госці з іншых краін азнаёміліся з беларускай культурнай і гістарычнай спадчынай, друкаванай і сувенірнай прадукцыяй.
Захапленне маленькіх бразільцаў традыцыйна выклікаюць саламяныя лялькі, у сваю чаргу старэйшае пакаленне актыўна цікавіцца рукадзельнымі ільнянымі и драўлянымі вырабамі.