:

Віншаванне Прэзідэнту Бразіліі Луісу Інасіу Луле да Сілве з нагоды Дня Незалежнасці Бразіліі

07.09.2023 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулу да Сілву з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці.

«Пад Вашым кіраўніцтвам краіна ўпэўнена рухаецца наперад па шляху эканамічнага і сацыяльнага развіцця, эфектыўна адстойвае свае інтарэсы на міжнароднай арэне, пацвярджаючы статус адной з найбольш уплывовых дзяржаў, з меркаваннем якой павінны лічыцца», — гаворыцца ў віншаванні.

Беларусь нязменна прыхільная да добразычлівага двухбаковага партнёрства з Бразіліяй, канстатаваў Прэзідэнт. «Мы арыентаваны на пошук новых магчымасцей для супрацоўніцтва на фоне трансфармацыі сусветнага парадку ў бок шматпалярнасці і справядлівасці, — падкрэсліў беларускі лідар. — Лічу, што наяўнасць сумесных інтарэсаў і ўзаемнай палітычнай волі абумоўлівае вялікі патэнцыял паглыблення адносін нашых дзяржаў па самым шырокім коле напрамкаў».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Інасіу Лулу да Сілву выдатнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі і яшчэ больш амбіцыйных планаў, а народу Бразіліі — адзінства і светлай будучыні.

Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці