Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулу да Сілву з 80-гадовым юбілеем
27.10.2025 г.27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулу да Сілву з 80-гадовым юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Дзякуючы Вашай самаадданай працы на пасадзе Прэзідэнта, асабістым якасцям і жыццёваму вопыту Бразілія ўпэўнена прадаўжае ўласны шлях развіцця, прыкладаючы ўсе намаганні для ўмацавання сваёй незалежнасці і паляпшэння дабрабыту грамадзян», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў таксама рост аўтарытэту Бразіліі на міжнароднай арэне, актыўную пазіцыю па кансалідацыі краін Глабальнага Поўдня, пабудове шматпалярнага свету і ўрэгуляванні канфліктаў у розных рэгіёнах.
«Гэтыя намаганні знаходзяць падтрымку ў Беларусі — міралюбівай дзяржаве, якая цвёрда прытрымліваецца прынцыпаў узаемнай павагі і суверэнітэту. Мы імкнёмся да паглыблення дыялогу з Бразіліа і практычнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка, карыстаючыся выпадкам, запрасіў Луіса Інасіу Лулу да Сілву ў Мінск у зручны час для абмеркавання двухбаковых адносін, а таксама сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне ў імя справядлівай і мірнай будучыні.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Бразіліі здароўя, поспехаў і ажыццяўлення планаў.