:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Бразіліі А.Царкоўскага ў відэаканферэнцыі

24.06.2020 г.

24 чэрвеня 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Аляксандр Царкоўскі прыняў удзел у відэаканферэнцыі з кіраўніцтвам беларускіх міністэрстваў, канцэрнаў і прадпрыемстваў, арганізаванай старшынёй канцэрна «Белнафтахім» А.Рыбаковым.

Разгледжаны вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Бразіліяй у 2019 годзе і першым квартале 2020 года, а таксама прааналізаваны планы па ўзаемадзеянню да канца гэтага года.

Абмеркаваны праблемныя пытанні нарошчвання паставак нафтахімічнай, тэкстыльнай і прамысловай прадукцыі ў Бразілію.

У ходзе відэаканферэнцый адбыўся абмен думкамі аб падыходах да далейшага развіцця беларускімі кампаніямі супрацоўніцтва з бразільскімі партнёрамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці