Аб сустрэчы Пасла Андрэева А.У. з дэлегацыяй штата Баія
07.02.2026 г.У рамках рабочай паездкі Пасла Беларусі ў Бразіліі Андрэева А.У. у штат Баія 6 лютага адбылася яго сустрэча з дэлегацыяй штата на чале з кіраўніком апарата Урада Баіі Карласам Мэла.

У склад бразільскай дэлегацыі таксама ўвайшлі спецыяльны прадстаўнік сакратарыята па эканамічнаму развіццю штата Баія Л.Жыудзісе, начальнік сакратарыята па развіцці турызму Ж.Брыта, а таксама кіраўнік прыватна-дзяржаўнай кампаніі Bahiainvest П.Гімараес.

Бакі абмеркавалі практычныя крокі па развіццю ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай, машынабудаўнічай і лагістычнай сферах з акцэнтам на перспектыўныя для беларускіх вытворцаў патрэбнасці эканомікі штата. У прыватнасці, асаблівая ўвага нададзена нарошчванню экспарту беларускіх удабрэнняў, магчымаму стварэнню сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці агратэхнікі для малых і сярэдніх фермерскіх гаспадарак, прапрацоўцы паставак кар'ерных самазвалаў для патрэб горназдабыўной галіны, закупцы беларускімі спажыўцамі бразільскай садавіны, морапрадуктаў і кавы, а таксама выкарыстанню магчымасцей бразільскіх партоў у мэтах павелічэння аб'ёмаў двухбаковага гандлю.

Бразільскі бок таксама праявіў зацікаўленасць да наладжвання супрацоўніцтва ў галіне медыцыны, фармакалогіі, адукацыі і турызму.