:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Лукашэвіча з Губернатарам бразільскага штата Сеара

17.07.2023 г.

17 ліпеня 2023 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргея Лукашэвіча з Губернатарам бразільскага штата Сеара Элману дэ Фрэйтасам.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны перспектывы стварэння сумесных зборачных вытворчасцей беларускіх трактароў у Бразіліі, асабліва малой трактарнай тэхнікі, якая найлепшым чынам падыходзіць для патрэб сямейных фермерскіх гаспадарак.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці Міністра аграрнага развіцця і сямейнай сельскай гаспадаркі Бразіліі Паўлу Тэйшэйра падпісана дарожная карта праекта па стварэнню сумесных зборачных вытворчасцей.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці