:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Бразіліі ў Бразільскім інвестыцыйным форуме (BIF 2022)

14.06.2022 г.

Сёння Пасол Беларусі Сяргей Лукашэвіч сумесна з беларускімі кампаніямі прымае ўдзел у найбуйнейшым мерапрыемстве лацінаамерыканскага рэгіёну — Бразільскім інвестыцыйным форуме (BIF 2022). Падчас мерапрыемства праводзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі міжнародных фінансавых арганізацый і бізнесменамі.

Форум працягвае сваю традыцыйную прапанову па прадстаўленні інвестыцыйных магчымасцяў і асвятленню эвалюцыі бізнес-асяроддзя ў краіне. Разглядаюцца такія вядучыя галіны, як аграбізнес, інфраструктура, энергетыка і інфармацыйныя тэхналогіі. Таксама абмяркоўваюцца тэмы, якія ўяўляюць цікавасць для інвестараў, такія як новыя бізнес-мадэлі, ініцыятывы па інвесціраванні ў акцыянерны капітал і рухі ў глабальных ланцужках стварэння кошту.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці