Пра смерць ганаровага консула Беларусі
05.12.2025 г.
3 снежня 2025 г. на семдзесят другім годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр Мілтон Атаназіа да Сілва, годны журналіст і ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г.Фларыанопалісе.
Пачаўшы працоўную дзейнасць у 16 гадоў у якасці памочніка канцылярыі ў ААТ «Віасаў Ітапемірын», Мілтон Атаназіа да Сілва прайшоў доўгі прафесійны шлях, пабываўшы ў ролі генеральнага мэнэджара «Віасаў Ітапемірын», начальніка транспартнай службы выдавецтва «У Эштаду дэ Сан-Паўлу», выканаўчага дырэктара газеты «Пасажэйра», запрошанага спецыяльнага дарадцы ва ўрадзе Федэральнай акругі, арбітражнага суддзі.
З моманту свайго прызначэння 24 лістапада 2015 г. на пасаду ганаровага консула Рэспублікі Беларусь ён прымаў актыўны ўдзел у развіцці беларуска-бразільскіх адносін, прасоўваў беларускія палітычныя і эканамічныя інтарэсы, выкарыстоўваў свой прафесіяналізм і талент журналіста для стварэння станоўчага іміджу Рэспублікі Беларусь у бразільскай медыяпрасторы, давядзення да грамадзян Бразіліі дакладнай інфармацыі аб сітуацыі ў Беларусі.
Светлая памяць пра Мілтона Атаназіа да Сілва назаўжды захаваецца ў нашых сэрцах.