:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Бразіліі з Дырэктарам SUDECO

03.01.2022 г.

Роля Беларусі ў забеспячэнні харчовай бяспекі Бразіліі, удзел дзелавых колаў у выставачных мерапрыемствах і развіццё турыстычнага патэнцыялу нашых краін абмяркоўваліся ў ходзе сустрэчы Пасла Беларусі ў Бразіліі Сяргея Лукашэвіча з Дырэктарам дэпартамента па кантролі за праграмамі і фінансаваннем Адміністрацыі па развіццю цэнтральнага-заходняга рэгіёну Бразіліі (SUDECO) Сезарам Лімай 3 студзеня 2022 года.

Адміністрацыя, акрамя Федэральнай сталічнай акругі, прадстаўляе інтарэсы найважнейшых сельскагаспадарчых штатаў Бразіліі: Гаяс, Мату-Гросу і Мату-Гросу-ду-Сул, якія з'яўляюцца найбуйнейшымі спажыўцамі беларускіх калійных угнаенняў.

Бакі абмеркавалі канкрэтныя захады, якія будуць садзейнічаць паступальнаму напаўненню сумеснай дзейнасці і фарміраванню новых пунктаў росту двухбаковага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці