:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Бразіліі А.Царкоўскага ў відэаканферэнцыі

26.01.2021 г.

25 студзеня 2021 г. Пасол Беларусі ў Бразіліі Аляксандр Царкоўскі па запрашэнні губернатара штата Гаяс Р.Кайаду прыняў удзел у відэаканферэнцыі, прысвечанай развіццю горнаруднай прамысловасці рэгіёна.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік міністра горнаруднай прамысловасці і энергетыкі А.Відзігал, мэры дзевяці муніцыпалітэтаў штата Гаяс, а таксама прадстаўнікі рэгіянальных сельскагаспадарчых і прамысловых асацыяцый.

У ходзе канферэнцыі адбылося абмеркаванне пытанняў міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама перспектыў узаемадзеяння ў галіне геолагаразведкі і горнаруднай прамысловасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці