Аб удзеле Пасольства ў Бразіліі ў культурным кірмашы
01.06.2025 г.31 мая 2025 года Пасольства Беларусі ў Бразіліі прадставіла павільён нашай краіны падчас кірмашу «Міжнародны культурны і гастранамічны базар», які прайшоў у сталіцы Бразіліі.
Мерапрыемства штогод арганізуецца ў сталічным музеі сучаснага мастацтва з удзелам акрэдытаваных у краіне замежных місій у мэтах папулярызацыі культурных традыцый розных краін.
Сёлета больш за 500 чалавек сталі гасцямі беларускага стэнда. Нязменнай папулярнасцю да самага завяршэння мерапрыемства карысталіся беларускія дранікі, прысмакі і сувеніры.