:

Аб удзеле Пасла Андрэева А.У. ва ўрачыстым мерапрыемстве Партыі працоўных

07.02.2026 г.

7 лютага 2026 года ў г.Сальвадор, штат Баія, Пасол Беларусі ў Бразіліі Андрэеў А.У. прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве Партыі працоўных, на якім Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва аб'явіў аб стварэнні ініцыятывы «Новая вясна». Ініцыятыва прысвечана мабілізацыі аднадумцаў бразільскага лідэра ў мэтах умацавання нацыянальнага суверэнітэту і абароны дэмакратычнага ладу ва ўмовах існуючага ў свеце палітычнага становішча.


Кіраўнік беларускай замежнай установы перадаў Луісу Інасіу Лулу да Сілве словы падтрымкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў сувязі з маючымі адбыцца ў Бразіліі выбарамі. Пасол асабліва падкрэсліў, што Беларусь і Бразілія падзяляюць унутраную ідэалогію пабудовы моцнай сацыяльна-арыентаванай дзяржавы і імкненне да ўстойлівага і справядлівага светаўладкавання. Беларусь з'яўляецца надзейным партнёрам і сябрам Бразіліі і гатова да далейшага нарошчвання двухбаковага дыялога па ўсіх напрамках узаемнай зацікаўленасці.
У ходзе мерапрыемства таксама адбылася сустрэча Андрэева А.У. з Віцэ-Прэзідэнтам Бразіліі Жэралда Алкмінам, падчас якой бакі абмеркавалі прыярытэтныя пытанні развіцця эканамічнага супрацоўніцтва.


Па выніках сустрэчы з губернатарам штата Баія Жэраніма Радрыгесам замацаваны дасягнутыя раней дамоўленасці аб прапрацоўцы прадметных напрамкаў узаемавыгаднага ўзаемадзеяння.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці