Аб сустрэчы Пасла А.Андрэева з настаяцелем праваслаўнага Храма ў гонар іконы Божай Маці
19.06.2025 г.18 чэрвеня 2025 года Пасол Беларусі ў Бразіліі А.Андрэеў правёў сустрэчу з настаяцелем праваслаўнага Храма ў гонар іконы Божай Маці «Адзігітрыя» ў г.Бразіліа іерэем Франсіску дэ Асісам ды Круз Фейтозай.
А.Андрэеў падрабязна азнаёміў Франсіску дэ Асіс ды Круз Фейтоза з асаблівасцямі канфесійнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Асабліва адзначыў важную ролю рэлігійных арганізацый ва ўмацаванні традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага грамадства.
Бакі дамовіліся аб правядзенні шэрагу сумесных мерапрыемстваў з удзелам беларускай дыяспары, а таксама абмеркавалі арганізацыю візіту настаяцеля ў Рэспубліку Беларусь.