Аб удзеле пасла Андрэева А.У. ва ўрачыстым пасяджэнні Федэральнага Сената Бразіліі
06.05.2025 г.6 мая 2025 г. Пасол Андрэеў А.У. па запрашэнні старшыні Федэральнага сената Нацыянальнага Кангрэса Бразіліі Даві Алколумбре прыняў удзел ва ўрачыстым пасяджэнні верхняй палаты бразільскага парламента.
Спецыяльнае мерапрыемства было прысвечана 80-й гадавіне перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі і ўшанаванню бразільскіх пілотаў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях супраць нацысцкай Германіі ў небе над Еўропай. У знак гістарычнай памяці 1945 год лічыцца датай стварэння знішчальнай авіяцыі бразільскіх ВПС.
Пасяджэнне вёў сенатар Маркус Понціс, першы бразільскі касманаўт, аўтар кнігі «Крочачы з Гагарыным".