:

Аб анлайн-сустрэчы з Нацыянальнай канфедэрацыяй прамысловасці Бразіліі

20.08.2025 г.

20 жніўня 2025 г. у анлайн фармаце адбылася рабочая сустрэча кіраўніка Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн Барысевіча М.М. і Пасла Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Андрэева А.У. з кіраўніцтвам Нацыянальнай канфедэрацыі прамысловасці Бразіліі прадстаўленай дырэктарам па міжнародных справах Фрэдэрыка Ламега.

Бакі абмеркавалі практычныя крокі па нарошчванні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне машынабудавання, лёгкай прамысловасці, навукова-тэхнічнай сферы, а таксама сумесную падрыхтоўку кадраў па асобных спецыяльнасцях, запатрабаваных у прыкладных галінах эканомікі абедзвюх краін.

Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі ўзаемных візітаў дзелавых колаў у мэтах прапрацоўкі канкрэтных напрамкаў узаемадзеяння.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці