:

Віншаванне Прэзідэнту Бразіліі Луісу Інасіу Луле да Сілве з нагоды Дня Незалежнасці Бразіліі

07.09.2024 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Луіса Інасіу Лулу да Сілву і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — 202-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці.

«Беларусь, прыхільная да ідэй мірнага ўрэгулявання любых канфліктаў, высока цэніць ініцыятывы Бразіліі, якая імкнецца садзейнічаць пабудове больш справядлівага і збалансаванага светапарадку. Упэўнены, старшынства ў „Групе дваццаці” дасць магчымасць вашай краіне ўмацаваць свой міжнародны аўтарытэт, дасягнуць практычных вынікаў у адстойванні нацыянальных інтарэсаў, таксама ўнесці пасільны ўклад у падтрымку ўстойлівага развіцця, пераасэнсаванне сістэмы глабальнага кіравання», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў вялікую важнасць фармату БРІКС для забеспячэння адказнага і канструктыўнага сусветнага партнёрства. «Перакананы, што наша з Вамі асабістая сустрэча на палях Саміту кіраўнікоў Аб'яднання, які адбудзецца ў кастрычніку бягучага года ў Казані, дасць магчымасць значна пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і сінхранізаваць сумесную работу, у тым ліку на глабальных інтэграцыйных пляцоўках», — адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Луісу Інасіу Лулу да Сілву моцнага здароўя і невычэрпнай энергіі, а бразільскаму народу — міру і дабрабыту.

Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці