:

Спачуванне Прэзідэнту Бразіліі Луісу Інасіу Луле да Сілве

09.08.2024 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Бразіліі Луісу Інасіу Луле да Сілве ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку крушэння пасажырскага самалёта.

«У Рэспубліцы Беларусь з вялікім смуткам успрынялі паведамленне аб жахлівым крушэнні пасажырскага самалёта ў горадзе Віньеда ў штаце Сан-Паўлу і шматлікіх чалавечых ахвярах, — гаворыцца ў спачуванні. — У гэты трагічны час уся краіна суперажывае трагедыі, якая напаткала бразільскі народ».

Кіраўнік дзяржавы ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста выказаў сем'ям і блізкім загінулых шчырыя спачуванні і адрасаваў словы падтрымкі.

Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці