:

Аб Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг «Адпачынак-2024»

20.03.2024 г.

У перыяд з 18 па 20 красавіка 2024 года ў Мінску пройдзе 26-ы Міжнародны вясновы кірмаш турысцкіх паслуг «Адпачынак – 2024». Дадзенае мерапрыемства традыцыйна з'яўляецца значнай падзеяй турыстычнай сферы Рэспублікі Беларусь і выклікае нязменную цікавасць у прадстаўнікоў турыстычнага бізнесу замежных краін.

Мерапрыемства пройдзе на базе шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-арэна» ў г.Мінску. Асаблівая ўвага пры яго правядзенні будзе ўдзелена ўнутранаму турызму. Новыя турыстычныя праграмы і прапановы прадэманструюць больш за 100 беларускіх экспанентаў, у тым ліку тураператары, санаторыі, аграэкасядзібы, медыцынскія і SPA-цэнтры, загарадныя комплексы, аб'екты прамысловага турызму і інш.

Упершыню ў рамках выставы-кірмашу будзе арганізавана экспазіцыя лічбавых прадуктаў па турызме, адбудуцца дні рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь з шырокай культурна-забаўляльнай і дзелавой праграмай.

На адкрытай пляцоўцы каля «Мінск-арэны» будзе арганізавана выстаўка інвентару і абсталявання для актыўнага адпачынку, а таксама тэхнікі прамысловых прадпрыемстваў, якія аказваюць паслугі па арганізацыі экскурсій (МАЗ, БЕЛАЗ, МТЗ і інш.).

Падрабязная інфармацыя і прэзентацыя кірмашу «Адпачынак – 2024» даступная на сайце https://tourexpo.by/.

Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у мерапрыемстве (прэзентацыя кірмаша).

Для накіравання заявак на ўдзел і атрымання дадатковай інфармацыі можна звярнуцца да арганізатара кірмашу РУП " НВЦ «Белэкспа»: кантактны тэлефон + 375 17 3340131, e-mail: tourfair@belexpo.by.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці