:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Лукашэвіча з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Бразіліі

29.04.2024 г.

29 красавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Бразіліі Марыяй Лаура да Роша, якая выконвае абавязкі Міністра, з нагоды завяршэння сваёй дыпламатычнай місіі ў Бразіліі.

Бразільскі дыпламат падзякавала Паслу за супрацоўніцтва і асабісты ўклад ва ўмацаванне і паглыбленне беларуска-бразільскіх адносін.

Абмеркаваны актуальны двухбаковы парадак дня, адзначаны станоўчыя прыклады інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, намечаны планы па рэалізацыі перспектыўных сумесных праектаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці