:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Бразіліі С.Лукашэвіча з федэральным дэпутатам Р.Фалкау

07.12.2022 г.

Сёння адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Бразіліі Сяргея Лукашэвіча з федэральным дэпутатам ад Партыі працоўных Руі Фалкау.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні будучага ўзаемадзеяння, бакі падзяліліся меркаваннем аб новай ролі Бразіліі ў шматпалярным свеце, аб тым, як развіваць агульныя гандлёва-эканамічныя адносіны на карысць народаў Бразіліі і Беларусі.

Тэмамі гутаркі сталі ўгнаенні з Беларусі і бразільская сельская гаспадарка, вопыт Беларусі ў сацыяльных праграмах для насельніцтва, які можа быць карысны ў Бразіліі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці