:

Спачуванні Пасольству Расіі ў Бразіліі ў сувязі з тэрактам у Маскве

25.03.2024 г.

Пасол Беларусі ў Бразіліі Сяргей Лукашэвіч выказаў спачуванні ў сувязі з жорсткім тэрарыстычным актам, учыненым 22 сакавіка 2024 г. у «Крокус Сіці Холе» і пацягнуўшым за сабой вялікую колькасць ахвяр.

Беларускі Пасол пацвердзіў Паслу Расіі ў Бразіліі Аляксею Лабецкаму, што такія дзеянні не маюць апраўдання.

Пасольства Беларусі ў Бразіліі ад усёй душы смуткуе разам з роднымі і блізкімі загінуўшых і жадае найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці