Аб сустрэчы Пасла Беларусі са Старшынёй Апякунскай рады аналітычнага цэнтра «CEBRI»
10.11.2023 г.10 лістапада 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргей Лукашэвіч сустрэўся са Старшынёй Апякунскай рады найбуйнейшага аналітычнага цэнтра Бразіліі «CEBRI» (Бразільскі цэнтр міжнародных адносін) Жазэ Піа Боржэсам.
На фоне росту супрацоўніцтва паміж экспертамі і “фабрыкамі думкі” Беларусі і Бразіліі бакамі пацверджана імкненне да шматпалярнасці, плюралізму меркаванняў і аб'ектыўнасці.
Асобная ўвага засяроджана на гатоўнасці беларускага боку да пашырэння геаграфіі ўзаемадзеяння з краінамі “далёкай дугі” праз калабарацыю з гэтым бразільскім цэнтрам.