:

Аб відэаканферэнцыі Пасла Беларусі ў Бразіліі з прадстаўнікамі МЗС Бразіліі

24.11.2021 г.

24 лістапада 2021 года адбылася сустрэча ў фармаце відэаканферэнцыі Пасла Беларусі ў Бразіліі Лукашэвіча С.У. з Дырэктарам дэпартамента шматбаковых эканамічных арганізацый МЗС Бразіліі Фернанда Піменцелем і Дырэктарам дэпартамента прасоўвання сельскагаспадарчага бізнесу МЗС Бразіліі Аляксандрам Гіслені.

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Бразіліі ў гандлёва-эканамічнай сферы, у тым ліку некаторыя аспекты ўступлення Беларусі ў СГА і двухбаковага ўзаемадзеяння на пляцоўках іншых міжнародных арганізацый.

Асобнай тэмай гутаркі было пытанне паставак у Бразілію беларускіх калійных угнаенняў, якія адыгрываюць значную ролю для аграпрамысловага сектара краіны знаходжання.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці