:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Бразіліі са студэнтамі ФМА БДУ

31.05.2022 г.

Сёння адбылася плённая дыскусія Пасла Беларусі ў Бразіліі Сяргея Лукашэвіча з будучымі дыпламатамі — студэнтамі I — IV курсаў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія вывучаюць партугальскую мову. У ходзе сустрэчы былі раскрыты асобныя аспекты ўплыву беларускай дыпламатыі на развіццё двухбаковых адносін з Бразіліяй.

Студэнты даведаліся аб важнасці паставак беларускіх калійных угнаенняў у кантэксце забеспячэння харчовай бяспекі Бразіліі і ролі беларускай замежнай установы ў пошуку рашэнняў у існуючай палітычнай і эканамічнай сітуацыі, абмеркавалі неабходнасць мадэрнізацыі сусветнай фінансавай і лагістычнай сістэм, размяшчэнне Беларусі і Бразіліі ў «сістэме каардынат» ААН.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці