:

Прэс-рэліз з нагоды Міжнароднага дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе

26.04.2021 г.

ПРЭС-РЭЛІЗ

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія з нагоды Міжнароднага дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе

26 красавіка 2021 году спаўняецца 35 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС — найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ХХ стагоддзя, у выніку якой у найбольшай ступені пацярпелі Беларусь, Расія і Украіна, а наступствы здарэння закранулі ўсю сусветную супольнасць.

Па ініцыятыве Беларусі ў снежні 2016 года Генеральнай Асамблеяй ААН прынятая рэзалюцыя 71/125 «Доўгачасовыя наступствы чарнобыльскай катастрофы», суаўтарамі якой выступілі яшчэ 18 дзяржаў. Згодна з гэтай рэзалюцыяй 26 красавіка абвешчана Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе.

Для Беларусі катастрофа на Чарнобыльскай АЭС мае асаблівае значэнне. Ад наступстваў аварыі пацярпела значная частка тэрыторый, што прывяло да перасялення і парушэння нармальнага ладу жыцця сотняў тысяч беларусаў. Сумарны ўрон, нанесены чарнобыльскай катастрофай Рэспубліцы Беларусь, ацэньваецца ў 235 млрд. даляраў, што ў цэнах 1985 года складае 32 бюджэты Беларусі.

Пераадоленне доўгатэрміновых наступстваў чарнобыльскай аварыі патрабуе велізарных нацыянальных намаганняў і фарміравання новых партнёрстваў для стымулявання ўстойлівага развіцця рэгіёну.

За мінулы перыяд у нашай краіне праведзена каласальная работа па рэабілітацыі забруджаных тэрыторый, аздараўленні насельніцтва, ажыццяўленню прыродаахоўных мерапрыемстваў, ўдасканаленні сацыяльна-культурнай і інфармацыйнай палітыкі.

Беларусь шчыра ўдзячная замежным партнёрам — дзяржаўным і няўрадавым арганізацыям, установам, кампаніям, агенцтвам, фондам і грамадзянам замежных краін, якія праявілі салідарнасць і падтрымку ў мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Чарнобыльская катастрофа стала ўрокам для чалавецтва і прымусіла ў цэлым перагледзець стаўленне да патрабаванняў бяспекі для аб'ектаў атамнай энергетыкі.

Беларусь гатовая дзяліцца з светам унікальнымі ведамі па ліквідацыі наступстваў падобных катастроф, а таксама вопытам, што тычацца вывучэння ўплыву дапушчальных доз радыяцыі на арганізм і псіхалагічнай рэабілітацыі насельніцтва.

У Беларусі створаны ўнікальны даследчы цэнтр у зоне адчужэння — Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Запаведнік адкрыты для супрацоўніцтва і заклікае зацікаўленых партнёраў да сумесных даследчых праграмах у сферы радыеэкалогіі, радыебіялогіі, а таксама да вывучэння прыроды без ўплыву антрапагеннага фактару.

У Беларусі склалася асаблівае стаўленне да Чарнобыльскай трагедыі. Так ці інакш яна закранула кожнага жыхара краіны. У Дзень памяці ахвяр Чарнобыля штогод праходзяць памятныя мерапрыемствы, малебны і ўскладання кветак да мемарыялаў.

Аднаўленне забруджаных тэрыторый, адраджэнне эканомікі і забеспячэнне бяспечных умоў для пражывання ў пацярпелых раёнах — па-ранейшаму з'яўляюцца надзённымі праблемамі для кіраўніцтва Беларусі як адной з найбольш пацярпелых краін. Мы лічым, што міжнароднае супрацоўніцтва па Чарнобыльскай праблематыцы захоўвае актуальнасць.

Спадзяемся на плённае супрацоўніцтва з усімі партнёрамі для пераадолення доўгатэрміновых наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця ў пацярпелых рэгіёнах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці