Аб удзеле Пасла Андрэева А.У. у выставе «АграБразіліа»
21.05.2026 г.20 мая 2026 г. Пасол Андрэеў А.У. прыняў удзел у сельскагаспадарчай выставе «АграБразіліа». Мерапрыемства арыентавана на дэманстрацыю перадавых тэхналогій, інавацый і рашэнняў для аграбізнесу і з'яўляецца адной з найбольш значных сельскагаспадарчых выставачных пляцовак Бразіліі.

У рамках праграмы беларускі дыпламат абмеркаваў пытанні ўмацавання супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі з кіраўніком офіса Бразільскай кампаніі па сельскагаспадарчых даследаваннях (Embrapa) у цэнтральнай частцы Бразіліі Ж.Вернекам, а таксама з прадстаўнікамі Дэпартамента па прасоўванні аграбізнесу Міністэрства сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі Бразіліі.

У інтэрв'ю бразільскаму профільнаму медыя «АграКанал», А.Андрэеў падкрэсліў, што, насуперак сусветнай нестабільнасці і незаконным эканамічным абмежаванням, Беларусь не падводзіць бразільскіх аграрыяў: яна застаецца іх надзейным партнёрам і гарантам бесперабойных паставак удабрэнняў.
Пашырэнне беларуска-бразільскага супрацоўніцтва ў аграпрамысловым сектары станоўча ўплывае і на гарантаванне глабальнай харчовай бяспекі.
